Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВІНЦУК ВЯЧОРКА: КАЛІ РЭЖЫМ ЗАСТАНЕЦЦА, НАШАЯ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ ПАД ВЯЛІКАЙ ПАГРОЗАЙ!


Вольга Караткевіч, Прага

(Вячорка: ) “Гэтыя 80-90 адсоткаў у пэўным сэнсе вельмі добра, што яны прагучалі: чым больш нахабная хлусьня, тым, насуперак Гэбельсу яна больш відавочная. Натуральна, людзі кантактуюць са сваімі суседзямі, супрацоўнікамі, і ведаюць, што бальшыня зь іх галасавала ня так, як сьцьвярджае Цэнтральная выбарчая камісія”.

(Карэспандэнт: ) “На Вашую думку, што павінна зараз зрабіць апазыцыя, што прапанаваць грамадзтву, каб крыху яго актывізаваць?”

(Вячорка: ) “Перадусім давесьці людзям праўду, прычым зрабіць гэта неадкладна, пра тое, як адбывалася галасаваньне, як адбываліся фальсыфікацыі, дзе, на якіх этапах у людзей кралі галасы. Трэба, каб людзі адчулі, дзе і якім чынам, а таксама хто іх падмануў. Гэта – першае. Самаўпэўненае выказваньне Лукашэнкі пра тое, што “ён перамог элегантна” павінна выглядаць камэдыйна ўваччу нашых суграмадзянаў, а, па-другое, трэба, каб гэтыя выбары не былі прызнаныя міжнародна”.

(Карэспандэнт: ) “Спадар Вячорка, блытаніна напярэдадні выбараў была ў паведамленьнях пра пазыцыю Расеі што да выбараў. Вашая ацэнка пазыцыі Расеі?”

(Вячорка: ) “Мне здаецца, цалкам дастатковыя заявы Вешнякова пра тое, што выбары ў Беларусі прайшлі бездакорна, каб ня мець ніякіх ілюзіяў”.

(Карэспандэнт: ) “Такое пытаньне. Роля нацыянальнай ідэі на цяперашнім этапе дзеяньняў беларускіх дэмакратаў – якая яна?”

(Вячорка: ) “Лёс палітычнага рэжыму Лукашэнкі пасьля таго, як стала ясна, што яго выразна падтрымлівае Масква, стала ясна і тым, хто меў такія ілюзіі, - гэта пытаньне лёсу нашай незалежнасьці. Калі застаецца гэты рэжым, над нашай незалежнасьцяй навісае вельмі вялікая пагроза”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG