Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НА КАСТРЫЧНІЦКІМ ПЛЯЦЫ МЕНСКУ АДБЫЎСЯ МІТЫНГ-СУСТРЭЧА З УЛАДЗІМЕРАМ ГАНЧАРЫКАМ


Альгерд Невяроўскі, Менск

Зараз у Менску 18:06, досыць халоднае і сухое надвор’е. Прыкладна 10 хвілінаў таму на Кастрычніцкім пляцы перад палацам культуры прафсаюзаў скончыўся мітынг-сустрэча выбарцаў з адзіным кандыдатам ад шырокай грамадзянскай кааліцыі Ўладзімерам Гачарыкам. На мітынгу прысутнічала прыкладна паўтары-дзьве тысячы чалавек. Мітынг прыняў рэзалюцыю з патрабаваньнем дамагацца ад уладаў скасаваньня вынікаў першага туру прэзыдэнцкіх выбараў і прызначэньня другога туру.

На мітынгу выступіў адзіны кандыдат Уладзімер Ганчарык, які паведаміў, што яго давераныя асобы ўжо падалі ў ЦВК адпаведную заяву з патрабаваньнем не прызнаваць вынікі першага туру. Уладзімер Ганчарык таксам адмовіўся ад прапанаванай Лукашэнкам паслугі аддаць яму 14 адсоткаў сваіх галасоў, бо Лукашэнка сёньня ў часе прэсавай канфэрэнцыі заявіў, што маўляў Ганчарык гаворыць, што ў яго скралі 14 адсоткаў галасоў, і ён можа іх ададць Ганчарыку. Ганчарык заявіў, што яму мёртвыя галасы не патрэбныя.

На мітынгу таксама выступілі Сяргей Калякін, лідэр партыі камуністаў, лідэр БНФ Вінцук Вячорка, пісьменьнік Уладзімер Арлоў, паэт Уладзімер Някляеў, Юры Хадыка і некаторыя іншыя.

Мітынг-сустрэча працягваўся прыкладна 50 хвілінаў. У гэты самы час побач з будынкам палаца культуры прафсаюзаў ля станцыі мэтро было міліцэйскае ачапленьне – міліцыянты не пускалі людзей на сустрэчу з Уладзімерам Ганчарыкам.

Сёньня таксама а чацьвертай гадзіне ў будынак палацу культуры прафсаюзаў, дзе з начы знаходзіліся прыклад 200 маладых людзей, уварвалася падразьдзяленьне АМОНу. І тыя маладзёны былі выштурханыя навонкі. Цяпер будынак ахоўваецца маладымі людзьмі вельмі характэрнай зьнешнасьці, якімі кіруе падпалкоўнік АМОНу, апрача таго у ім – рамонт, і туды нікога не пускаць.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG