Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

СТАРШЫНЯ РАДЫ БНР ІВОНКА СУРВІЛЛА: НІЧОГА НЕ ЗАСТАЕЦЦА, ЯК ПРАДАЎЖАЦЬ ЗМАГАНЬНЕ


Ул. інф.

(Сурвілла: ) “Перамога Лукашэнкі – абсалютна нерэальная. Я лічу, што Лукашэнка справядліва ня мог дасягнуць такіх лічбаў. Гэта значыць, што ён сфальшаваў выбары, як і ўсе думаюць. І таму нічога іншага не застаецца, як толькі прадаўжаць змаганьне за вольную і незалежную Беларусь і за лепшую будучыню нашага народу.

Я замоцна шаную і паважаю наш народ, каб хоць на хвілінку паверыць, што гэтыя вынікі праўдзівыя. Ня веру, што беларускі народ пайшоў такой колькасьцю на выбары, каб галасаваць за сваю няволю і нядолю. Калі я пачула першыя вынікі, яны мяне не зьдзівілі, бо ж гаварылася тады пра фальсыфікаваныя вынікі датэрміновага галасаваньня. Абвешчаньнем сваёй перамогі Лукашэнка зноў узурпаваў уладу, як ён гэта зрабіў 1999 годзе.
Калі народ наш не запратэстуе адразу супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў, дык заміж, каб нарэшце пачаць нармальнае жыцьцё, будзе і надалей марнаваць свае сілы і сваю энэргію толькі для таго, каб здабыць кавалак хлеба, каб пражыць да наступнага дня.
А Радзе Беларускай Народнай Рэспублікі заміж, каб адбудоўваць Беларусь, трэба будзе працягваць змагацца за яе волю”.



XS
SM
MD
LG