Лінкі ўнівэрсальнага доступу

22:50 “НЕЗАЛЕЖНАЕ НАЗІРАНЬНЕ” НЕ СУМНЯЕЦЦА Ў МАШТАБНЫХ ФАЛЬСЫФІКАЦЫЯХ ВЫНІКАЎ ВЫБАРАЎ


Альгерд Невяроўскі, Менск

Зараз у штабе ўсе абмяркоўваюць апошнія дадзеныя вынікаў галасаваньня. Як вядома, апрацаваныя 43 адсоткі бюлетэняў. Паводле Цэнтарвыбаркаму, за Лукашэнку прагаласавала 78 адсоткаў выбарцаў, за Ганчарыка – 12,17, за Гайдукевіча – 2.

Каардынатары незалежнага назіраньня не сумняюцца, што адбываюцца вялікія фальсыфікацыі. Каардынатар па Менску Алег Трусаў паведаміў, што на многія ўчасткі не дапускаюць на падлік галасоў назіральнікаў. Паводле дадзеных па шэрагу ўчасткаў, становіцца зразумелым, што ніяк Лукашэнка не набірае абвешчаныя 60 адсоткаў. Паводле Трусава, на шэрагу ўчасткаў захоўваецца парытэт паміж Лукашэкам і Ганчарыкам.

З рэгіёнаў паведамляюць, што там большы адрыў Лукашэнкі ад Ганчарыка. Але там назіраюцца масавыя фальсыфікацыі. Ёсьць зьвесткі, што фальсыфікацыі адбываюцца і на ўзроўні раённых і абласных тэрытарыяльных камісіяў. Вынікі паралельнага падліку будуць вядомыя, паводле каардынатара паралельнага падліку Міраслава Кобасы, каля 4-5-й раніцы. Так позна, бо па-ранейшаму існуе праблема з сувязьзю паміж Менскам і рэгіёнамі.

XS
SM
MD
LG