Лінкі ўнівэрсальнага доступу

22:10 У ЛІЧБАХ ЦВК ЗЬЯВІЛАСЯ ТЭНДЭНЦЫЯ ЗЬМЯНШЭНЬНЯ КОЛЬКАСЬЦІ ГАЛАСОЎ ЗА ЛУКАШЭНКУ


Віталь Цыганкоў, Менск

Новыя лічбы зьяўляюцца на маніторы ўвесь час. Абвешчана, што прэсавая канфэрэнцыя Ярмошынай пераносіцца на гадзіну пазьней – замест 23:15 яна адбудзецца ў 00:15.

А на маніторы, дзе абнаўляюцца лічбы, я заўважаю адну тэндэнцыю. У параўнаньні зь першымі лічбамі цяпер увесь час павялічваецца колькасьць галасоў за Ганчарыка і Гайдукевіча. Тут ужо ў журналістаў і аналітыкаў нарадзілася вэрсія, што першыя працэнты – гэта былі тыя, што ўлады неяк укінулі пад час папярэдняга галасаваньня, а зараз падлічваюць тыя галасы, якія сапраўды былі пададзеныя за таго ці іншага кандыдата.

Аднак, гэтыя лічбы ўсё роўна не параўнальныя. Вось па Гарадзенскай вобласьці апрацавана зараз 40 адсоткаў бюлетэняў: Гайдукевіч 3 адсоткі, Ганчарык – 16, Лукашэнка – 73. Нагадаю, што першыя дадзеныя па гэтай жа вобласьці, калі было апрацавана ўсяго некалькі адсоткаў, сьведчылі, што за Гайдукевіча было 1 працэнт, за Ганчарыка 7, а за Лукашэнку – каля 90.

Па Менску таксама ёсьць першыя дадзеныя. Тут апрацавана 16 адсоткаў бюлетэняў. Лукашэнка – 60 адсоткаў, Ганчарык 27, гайдукевіч – 3 адсоткі.

Найбольш апрацавана бюлетэняў у Віцебскай вобласьці – 64 адсоткі. Там Гайдукевіч мае 2 адсоткі, Ганчарык – 11 з паловай, Лукашэнка – 75. Адзначу, што і тут гэтыя лічбы падвысіліся амаль у два разы ў параўнаньні зь першымі, калі было апрацавана толькі некалькі адсоткаў бюлетэняў.

Меркавалася, што асноўныя вынікі выбараў будуць абвешчаныя на выніковай прэс-канфэрэнцыі Ярмошынай.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG