Лінкі ўнівэрсальнага доступу

18:50 АДБЫЎСЯ ВЫБУХ ЛЯ ІНФАРМАЦЫЙНАГА ЦЭНТРУ АМЭРЫКАНСКАЙ АМАБАСАДЫ Ў МЕНСКУ


Валер Каліноўскі, Менск

Паўгадзіны таму Ганчарык паведаміў, што ён атрымаў з кампэтэнтных крыніцаў дакумэнт, зь якога вынікае, што рыхтуецца гэтак званая ягоная “распрацоўка” на выпадак перамогі Лукашэнкі. Тады, паводле гэтага дакумэнту, пачнецца кампанія па палітычным зьнішчэньні Ганчарыка і іншых апазыцыйных дзеячоў, блізкіх да Ганчарыка. Таксама, як вынікае з дакумэнту, будзе ўзбуджацца крымінальная справа за паклёп на Лукашэнку за давядзеньне да шырокага ведама матар”ялаў пра зьнікненьне ў Беларусі людзей. На думку Ганчарыка, пры любым выніку выбараў перамога за апазыцыяй ўжо таму, што яна змагла аб”яднацца. Паводле гэтага дакумэнту, які пакуль што нельга назваць афіцыйным, адказнымі прызначаныя Посахаў і Замяталін.

XS
SM
MD
LG