Лінкі ўнівэрсальнага доступу

18:30 НАЗІРАЛЬНІКАЎ “ВЯСНЫ” З САМАЙ РАНІЦЫ ВЫДАЛІЛІ З УЧАСТКАЎ


Вінцэсь Мудроў, Наваполацк

Учора “вясноўцы” адмовіліся пакінуць выбарчыя ўчасткі, матывуючы гэта тым, што зь Менску прыйшоў факс, які ня меў юрыдычнай сілы. Сёньня ж, атрымаўшы адпаведныя інструкцыі, старшыні ўчастковых камісіяў рашуча паказалі прадстаўнікам праваабарончага цэнтру на дзьверы.

Па афіцыйных зьвестках, у папярэднім галасаваньні бралі ўдзел 18,5% палачанаў і амаль 17% навапалачанаў, хаця незалежныя назіральнікі лічаць, што ў Наваполацку гэтая лічба на 5% вышэйшая.

Высокай была і сёньняшняя актыўнасьць электарату. На 12 гадзінаў у Полацку прагаласавала 46% выбарцаў, ну а на 37-м полацкім закрытым участку, дзе галасавалі вайскоўцы, выбары на той час ужо скончыліся. Пры гэтым ужо вядомыя іхныя вынікі. Тут з 191 унесенага ў сьпісы выбарца 71,5% аддалі свае галасы Лукашэнку, 14,5% — Ганчарыку, 2,8% — Гайдукевічу і яшчэ 10% прагаласавалі супраць усіх.

Пераносіць гэтыя лічбы на ўсю рэспубліку, аднак, не даводзіцца, бо вайскоўцы тэрміновай службы галасуюць у сваёй бальшыні так, як ім скажуць камандзіры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG