Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

18:05 ЧАГО СЁНЬНЯ СПАДЗЯЕЦЦА СТАНІСЛАЎ ШУШКЕВІЧ?


Апытвала Ганна Соусь

(Шушкевіч: ) "Сёньня раніцай я прыехаў з Польшчы, з Крыніцкага форуму. Я спэцыяльна вярнуўся на дзень раней — шчыра кажучы, мне трэба было заўтра вярнуцца. Прагаласаваў, каб выканаць свой грамадзянскі доўг. Зразумела, што я галасаваў за Ганчарыка, таму што мы доўга імкнуліся да таго, каб у нас быў адзіны кандыдат ад дэмакратычных сілаў.

Калі сёньня я прыехаў, то пераканаўся, што тут былі проста жудасныя падзеі. Перашкаджалі, напрыклад, прадстаўнікам нашай партыі весьці агітацыю за Ганчарыка. У нас арыштавалі аўтамабіль, які вёз улёткі, газэты й буклеты, якія выдаў Ганчарыкам у яго падтрымку. Да гэтага часу аўтамабіль арыштаваны, і ніякага тлумачэньня, чаму гэта адбылося, не было.

Я стаў сьведкам таго, што тут амаразьмеў наш рэжым. Але гледзячы на тое, як людзі ішлі на наш участак, пераканаўся, што ў нас тут будзе падтрымка Ганчарыка вельмі й вельмі вялікая".

Іван Пашкевіч, дэпутат "палаты прадстаўнікоў":

(Пашкевіч: ) "Канечне, я з задавальненьнем прагаласаваў бы за Міхаіла Марыніча, у штабе якога я працаваў. А паколькі Марыніча не было, мне давялося выбіраць паміж трыма — я галасаваў за Ганчарыка.

Я лічу, што Беларусі патрэбныя перамены. Трэба нешта мяняць і ў эканоміцы, і ў палітыцы, і ў грамадзтве. І гэтыя перамены маглі б адбыцца толькі з Ганчарыкам.

Апошні час я вельмі расчараваўся ў палітыцы Аляксандра Рыгоравіча. Я лічу, што гэтыя новыя пяць гадоў, а я ведаю, што сёньня ня людзі галасавалі, галасавала вэртыкаль, і таму ён атрымае перамогу 52-58% яшчэ ў першым туры. Я лічу, што гэтыя гады будуць выкінутыя".

Намесьнік старшыні Кансэрватыўна-хрысьціянскай парті БНФ Сяргей Папкоў:

(Папкоў: ) "Я прагаласаваў супраць усіх, таму што няма беларускай пазыцыі, таму што няма ніводнага кандыдата зь беларускай пазыцыяй. Так зрабілася сытуацыя, што фактычна дапамаглі праз КНГ АБСЭ стварыць такую апазыцыю, такіх слабых вылучылі супраць Лукашэнкі, што няма нашай, беларускай пазыцыі. Таму супраць усіх".


XS
SM
MD
LG