Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ПРЭЗЫДЭНТ ЗША ДЖОРДЖ БУШ ЗАЯВІЎ ПРА СВАЮ ПАДТРЫМКУ БЕЛАРУСКІХ ДЭМАКРАТАЎ


Аляксандар Лукашук, Прага

“Я заклікаю ўсіх удзельнікаў падтрымаць людзей у Беларусі, якія дамагаюцца асноўных правоў чалавека і свабодаў, за якія змагаліся шмат якія народы і нацыі,” – заявіў Джордж Буш у сваім звароце да ўдзельнікаў 3-й канфэрэнцыі правацэнтрысцкіх партыяў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы ў Таліне. Асноўныя тэмы канфэрэнцыі – супрацоўніцтва ў галіне бясьпекі і павелічэньня сяброўства ў НАТА і Эўрапейскім Зьвязе.

Зварот прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша будзе агучаны на канфэрэнцыі 9 верасьня, у нядзелю.


XS
SM
MD
LG