Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ГАЗЭТА "НАРОДНАЯ ВОЛЯ" ВЫЙШЛА ЗЬ БЕЛЫМІ ПЛЯМАМІ


Ганна Соусь, Менск

Гаворыць Анатоль Казловіч:

(Казловіч: ) "Cёньняшні нумар "Народнай волі", суботні нумар, выйшаў з двума белымі плямамі на першай старонцы.

Па ўсёй першай старонцы ў нас была надрукаваная так званая шапка, якая гучала так: "Заўтра выбары другога прэзыдэнта. Галасуйце розумам і сэрцам". Дык вось, слова "другога" зьнікла. Мабыць, у цэнзара Валодзі Глушакова слова "другога" выклікала жах, паніку, таму што ён убачыў за гэтым словам — "іншага прэзыдэнта", не Лукашэнку. Але ж слова "другое", "другога" гучыць і ў іншым сэнсе — другога па ліку прэзыдэнта.

Другая белая пляма больш вялікая. У нас была падборка інфармацыі зь месцаў пра тое, як на месцах прымушаюць ісьці на датэрміновае галасаваньне. Уся гэтая інфармацыя таксама была пад агульным загалоўкам: "Ад пачатку да канца прэзыдэнцкай кампаніі рэжым пазбавіў народ свабоднага волевыяўленьня". І далей: "Улада, усталяваная насільлем, ня можа лічыцца законнай".

Валодзя Глушакоў, відаць падумаў: лепш хай газэта выйдзе зь белай плямай, чым данясе да народу інфармацыю".

XS
SM
MD
LG