Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

МЗС ЧЭХІІ: “УЗЬНІКАЕ ПЫТАНЬНЕ НАКОНТ АДНОЛЬКАВЫХ МАГЧЫМАСЬЦЯЎ КАНДЫДАТАЎ”


Алена Ціхановіч, Прага

(КАР.: ) “Якія вашыя спадзяваньні ці прагнозы наконт таго, як пройдзе заканчэньне агітацыйнай кампаніі ў Беларусі і самі выбары?

(Палоўш: ) “Цяжка меркаваць, які будзе фінальны вынік. Я мяркую, што сярод назіральнікаў, якія будуць мець магчымасьць манітараваць выбары, будуць і прадстаўнікі Чэскай Рэспублікі – дэпутаты парлямэнту, сэнатары, прадстаўнікі няўрадавых арганізацыяў. Мяркую, што не станецца так, як папярэдне можна прадбачыць – што беларускі бок расцаніў бы прысутнасьць і дзейнасьць назіральнікаў як умяшаньне ва ўнутраныя справы Беларусі. Спадзяюся, што рэгулярнае назіраньне за выбарамі будзе магчымым хаця б фармальна... Што да хады перадвыбарчай кампаніі, то ўзьнікае пытаньне, ці сапраўды незалежныя кандыдаты маюць аднолькавыя магчымасьці, як і цяперашні прэзідэнт”.

(КАР.: ) “Калі, скажам гіпатэтычна, у выпадку перамогі Лукашэнкі назіральнікі АБСЭ прыйдуць да высновы, што выбары не былі справядлівымі, – як будзе дзейнічаць чэскі урад?

(Палоўш: ) “Калі гаворым умоўна, і калі б, скажам, адбыліся значныя парушэньні дэмакратычнасьці выбарчага працэсу, то мы б, безумоўна, ужылі ўсе інструмэнты, якія маем у межах АБСЭ ці ў межах двухбаковых сувязяў, каб сваю пазыцыю выказаць. Безумоўна, сытуацыю будзем дэтальна назіраць і ацэньваць. Уся хада выбараў і іх вынік будуць намі ацэненыя“.
XS
SM
MD
LG