Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВА ЎЛАДАЎ ЁСЬЦЬ 48 ГАДЗІНАЎ, КАБ ПРАДЭМАНСТРАВАЦЬ НАРОДУ СВАЕ НЕ ЗАПЛЯМЛЕНЫЯ КРЫВЁЙ РУКІ


Алег Грузьдзіловіч, Менск

Зварот дзеячоў палітыкі й культуры, што зьявіўся сёньня ў недзяржаўных мэдыях, надзвычай кароткі ды эмацыйны. "Ва ўладаў ёсьць 48 гадзінаў, каб прадэманстраваць народу свае чыстыя, не заплямленыя крывёй рукі. Ёсьць 48 гадзінаў, каб даць сваё алібі. Ёсьць 48 гадзінаў, каб аргумэнтавана абвергнуць сьведчаньні й дакумэнты аб датычнасьці спэцпадразьдзяленьняў да выкраданьня людзей", — сьцьвярджаюць аўтары ліста.

Ліст падпісалі больш як 60 чалавек, сярод якіх Анатоль Лябедзька, Станіслаў Багданкевіч, Людміла Карпенка, Алесь Карніенка, Уладзімер Някляеў. Адзін з падпісантаў звароту, паэт Генадзь Бураўкін, гэтак акрэсьліў сваю пазыцыю:

(Бураўкін: ) "Народ, у якога ці то лёс, ці то нейкія страшныя сілы забіраюць найлепшых людзей, ня мае права быць спакойным. Ён ня мае права не патрабаваць ад тых, каму ён уручыў уладу, яснага і дакладнага адказу на пытаньні, у чым справа, як такое магло ў Беларусі здарыцца, што сталася зь яе грамадзянамі, хто вінаваты, хто не забясьпечыў нашым людзям права на спакойнае жыцьцё? Чым раней адказы на гэтыя пытаньні будуць, тым лягчэй будзе жыць і мне, лягчэй на Беларусь можа прыйдзе тая згода, аб якой мы даўно марым".

Аўтары звароту папярэджваюць, што калі да выбараў яны не атрымаюць тлумачэньняў уладаў пра лёс зьніклых людзей, то будуць лічыць адказным за гэтыя злачынствы цяперашні палітычны рэжым.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG