Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАСТРОЙЦЕСЯ НА “СВАБОДУ” 9 ВЕРАСЬНЯ


Аляксандар Лукашук

У жывым эфіры:

Рэпартажы з выбарчых участкаў і штабоў кандыдатаў у прэзыдэнты.

Першыя ацэнкі міжнародных назіральнікаў, інфармацыя з цэнтральнай выбарчай камісіі, паведамленьні групаў незалежнага назіраньня.

Інтэрвію з эўрапейскімі і амэрыканскімі палітыкамі, экспэртамі і
палітолягамі. Рэпартажы пра галасаваньне за мяжой.

Гутаркі зь лідэрамі дэмакратычнай апазыцыі, агляды вядучых беларускіх і замежных Інтэрнэт-публікацыяў дня.

Жывы эфір ад 6-й гадзіны вечара да апоўначы – у суботу, у дзень выбараў у нядзелю, у панядзелак.

Інтэрнэт-старонка www.svaboda.org абнаўляецца ў рэжыме on-line.

Нашыя карэспандэнты будуць працаваць усю ноч і а шостай гадзіне раніцы ў панядзелак у жывым эфіры прагучаць паведамленьні пра падзеі першай ночы пасьля выбараў, рэакцыя ў Беларусі, першыя ацэнкі замежжа.

У час выбару настройцеся на “Свабоду”

XS
SM
MD
LG