Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПАМЁР СТАРШЫНЯ БЕЛДЗЯРЖТЭЛЕРАДЫЁКАМПАНІІ ВАЛЕРЫ СКВАРЦОЎ


Ягор Маёрчык, Менск

Учора яго прывезьлі ў "лечкамісію" пасьля таго, як ён адчуў сябе дрэнна. Супрацоўнікі Беларускага тэлебачаньня, якія папрасілі не называць сваіх прозьвішчаў, зьвязваюць раптоўнае пагаршэньня здароўя спадара Скварцова з правядзеньнем напярэдадні выбараў шматлікіх нарадаў з прадстаўнікамі адміністрацыі Лукашэнкі. Часта гэтыя нарады праходзілі ў нэрвовай атмасфэры, суправаджаліся ўзаемнымі папрокамі, абвінавачаньнямі й абразамі.

Валер'я Скварцова прызначылі на пасаду старшыні Белдзяржтэлерадыёкампаніі 17 ліпеня. Журналісты Дырэкцыі пэрспэктыўнага вяшчаньня сьцьвярджаюць, што яшчэ да выбараў прэзыдэнта Валеры Сварцоў меўся падпісаць загад, паводле якога журналісты, якіх адхілілі ад эфіру намесьнікі старшыні Ягор Рыбакоў і Ягор Хрусталёў, зноў маглі б рабіць праграмы.

Выканаўцам абавязкаў старшыні Белдзяржтэлерадыёкампаніі прызначылі першага намесьніка старшыні Ягора Рыбакова.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG