Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КГБ ВЫКРЫЎ ІТАЛЬЯНСКАГА ШПІЁНА, ЯКОГА БУДУЦЬ СУДЗІЦЬ ЗА ЗАЧЫНЕНЫМІ ДЗЬВЯРЫМА


Алег Грузьдзіловіч, Менск

Паводле інфармацыі КГБ, італьянца арыштавалі яшчэ ў красавіку, а днямі ягоную справу перадалі ў Менскі гарадзкі суд. Кіраўнік цэнтру грамадзкіх сувязяў КГБ Фёдар Котаў кажа, што "гэта тыповы шпіён, які здабываў сакрэтныя зьвесткі вайсковага характару".

Паводле Фёдара Котава, працэс над Анжэла Антоніо Піу будзе закрытым. Разам з італьянцам будуць судзіць 26-гадовую грамадзянку Беларусі Ірыну Ўшак, якую абвінавачваюць у здрадзе Радзіме.

Суд над грамадзянінам Італіі будзе ад пачатку году трэцім гучным працэсам над замежнікам. У ліпені беларускі суд асудзіў за шпіянаж грамадзяніна Нямеччыны Крыстафэра Леца, а напачатку верасьня за распаўсюд наркотыкаў асудзілі амэрыканца Чарльза Пэрыелу.

XS
SM
MD
LG