Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЛОРД ПОНСБІ: ВЫБАРЧАЯ КАМПАНІЯ Ў БЕЛАРУСІ НЕ ВЫКЛІКАЕ ЗАХАПЛЕНЬНЯ


Ул. інф.

(Карэспандэнт: ) “Як Вы ацэньваеце ход выбарчай кампаніі ў Беларусі?”

(Понсбі: ) “Як такі, што не выклікае вялікага захапленьня. Паступае шмат адмоўных справаздачаў ад незалежных грамадзкіх арганізацыяў, асобаў і партыяў, і на маю думку, тут ёсьць сапраўдныя падставы для заклапочанасьці тым, як праводзяцца выбары”.

(Карэспандэнт: ) “Што б Вы хацелі сказаць беларускаму народу?”

(Понсбі: ) “Нягледзячы на тыя праблемы, што я зараз згадаў, я думаю, варта было б працягваць выбарчую кампанію. Апазыцыйны кандыдат – добры кандыдат, ён не дае сябе напалохаць, і частка грамадзянаў можа яго падтрымаць. Так што, нягледзячы на далёка не дасканалую сытуацыю ў Беларусі, варта працягваць дэмакратычную працэдуру і дайсьці да выніку, нават калі той вынік будзе не для ўсіх пажаданы”.

(Карэспандэнт: ) “Паколькі Лукашэнка адкідае сувязі з НАТО і з эўрапейскай супольнасьцю, дык якія тады ўмовы для рэінтэграцыі Беларусі ў Эўропу Вы маглі б назваць?”

(Понсбі: ) “Ёсьць шэраг перадумоваў, і адна зь іх – правядзеньне свабодных і дэмакратычных выбараў. Ёсьць розныя арганізацыі – АБСЭ, Эўрапейскі Зьвяз, Рада Эўропы, якія будуць удзельнічаць у працэсе назіраньня, і трэба пачакаць, як яны ацэняць вынікі выбараў. Гэтыя ж інстытуцыі таксама маюць свае асабістыя стандарты, у прыватнасьці, у галіне правоў чалавека. Я маю на ўвазе стандарты для інтэграцыі ў эўрапейскую супольнасьць. Варта адзначыць, што абсалютна ўсе краіны-суседзі Беларусі ёсьць членамі Рады Эўропы і датрымліваюць вымогі гэтай арганізацыі ў галіне правоў чалавека. Я б хацеў, каб у будучым гэта датычылася і Беларусі”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG