Лінкі ўнівэрсальнага доступу

MOSCOW TIMES: РАСЕЯ ХОЧА ЗАХАВАЦЬ БЕЛАРУСЬ ГАЛОЎНЫМ ВАЕННЫМ ХАЎРУСЬНІКАМ


Падрыхтаваў Мікола Іваноў, Прага

Часткова дзякуючы расейскай палітыцы, чытаем на старонках газэты, Лукашэнку няма чаго баяцца напярэдадні нядзельных выбараў. Нягледзячы на ўсё больш і больш актыўныя абвінавачваньні, што ён забіваў сваіх палітычных апанэнтаў, Лукашэнка ўпэўнены ў перамозе над Уладзімірам Ганчарыкам, кандыдатам апазыцыі.

Расея хоча захаваць Беларусь у якасьці свайго галоўнага палітычнага і ваеннага хаўрусніка ў Эўропе і у якасьці апошняга буфэра паміж яе заходняй мяжой і НАТО. Аднак некаторыя назіральнікі папярэджваюць, што Беларусь стала для Крамля пасткай. Каб захаваць свае стратэгічныя інтарэсы Крэмль вымушаны падтрымліваць усё больш і больш таталітаранага прэзыдэнта, які стаў ізгоем у Эўропе.

Moscow times падае думку палітычнага аналітыка з Маскоўскага цэнтру Карнэгі Дзьмітрыя Трэніна, які лічыць, што побач з Лукашэнкам нават цяжка сядзець за адным сталом, не гаворачы ўжо пра заключэньне саюзу зь ім.

Але расейскія палітыкі робяць значна больш. За апошнія гады яны заключылі зьім мытны саюз, абмяркоўваюць увядзеньне супольнай валюты, стварэньне супольных беларуска-расейскіх узброеных сілаў. І ўсё гэта, каб зрабіць беларуска-расейскі “саюз” рэальнасьцю.

Але больш таго, Расея эфэктыўна падтрымлівае беларускую эканоміку, якая знаходзіцца ў сталым крызысе, - камэнтуе расейская англамоўная газэта Moscow times.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG