Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МІЖНАРОДНАЯ АМНІСТЫЯ: БЕЛАРУСКІЯ ЎЛАДЫ ЖОРСТКА ЗМУШАЮЦЬ ЗАМАЎЧАЦЬ АПАНЭНТАЎ


Amnesty International, 05.09.01

Дзеяньні Аляксандра Лукашэнкі падчас перадвыбарчай кампаніі Міжнародная амністыя называе “жорсткай спробай уладаў змусіць замаўчаць палітычных апанэнтаў”

У заяве таксама гаворыцца, што перадвыбарчая кампанія павінна сымбалізаваць магчымасць праводзіць свабоднае і справядлівае абмеркаваньне і вынясеньне на палітычную арэну краіны пытаньні вельмі дрэннай рэпутацыі Беларусі ў галіне захаваньня правоў чалавека, а не актывізацыяй кампаніі перасьледу і запалохваньня апазыцыі.

Міжнародная амністыя заклікае прэзыдэнта Лукашэнку гарантаваць у пэрыяд як перад, так і пасля выбараў фундамэнтальнае права чалавека на свабоду слова і сходаў.

Улады таксама павінны гарантаваць, што ніхто ня будзе пераследвацца і катавацца ў сувязі зь яго мірнай апазыцыйнай дзейнасьцю.

У сёньняшняй заяве Міжнароднай амністыі таксама гаворыцца, што прэзыдэнт Лукашэнка добра выкарыстоўвае дзяржаўны апарат у перадвыбарчы пэрыяд дзеля таго, каб змусіць маўчаць незалежную думку. Калі ўрад і надалей будзе праводзіць гэткую палітыку, ён рызыкуе выклікаць далейшае міжнароднае ганьбаваньне ягонай палітыкі.

У сваёй заяве Міжнародная амністыя згадвае некаторыя найбольш яскравыя выпадкі парушэньня правоў чалавека падчас перадвыбарчай кампаніі. Гэта: ператрусы і канфіскацыя кампутарнай тэхнікі ў рэдакцыі газэты “Народная воля” і ў сядзібе моладзевай арганізацыі “Зубар”, канфіскацыю 300 тысячаў асобнікаў спэцыяльнага выпуску газэты “Наша Свабода” і 40 тыс. асобнікаў газэты “Рабочы”, ператрус у сядзібе арганізацыі “Хартыя-97”, арышты і затрыманьні ўдзельнікаў мірных дэманстрацыяў у патрымку дэмакратычнага кандыдата Уладзіміра Ганчарыка і маніфэстацыяў пратэсту супраць парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, а таксама іншыя выпадкі”.
XS
SM
MD
LG