Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У БЕРАСЬЦІ ПАД ЧАС ДАТЭРМІНОВАГА ГАЛАСАВАНЬНЯ ФІКСУЮЦЦА ШМАТЛІКІЯ ПАРУШЭНЬНІ ЗАКАНАДАЎСТВА


Алег Супрунюк, Берасьце

У якасьцi прыкладаў назiральнiкi спасылаюцца на размовы са старшынямi раённых камiсiй у Кобрыне, Бярозе, Янаве ды Маскоўскiм раёне Берасьця.

Старшыня абласной выбарчай камiсii Пётр Яцкевiч сёньня паведамiў Радыё Свабода, што дадзеныя пра хаду датэрмiновага галасаваньня ў блiжэйшыя днi ня будуць абвешчаныя, паколькi гэтага не патрабуе Цэнтарвыбаркам.

Спадар Яцкевiч таксама заявiў, што ўcе арганiзацыйныя пытаньнi падрыхтоўкі выбарчых участкаў да галасаваньня вырашаныя i нiякiх праблемаў не iснуе.

Мiж тым з Лунiнецкага раёну прыйшлi зьвесткi пра тое, што першы дзень датэрмiновага галасаваньня прайшоў з грубымi парушэньнямi закону. Так, у вёсцы Ракiтна ранiцай 4 верасьня на адчыненым выбарчым участку назiральнiкi ня ўбачылi нiкога з сяброў камiсii. Затое заўважылi стос выбарчых бюлетэняў, ахоўваць якiя загадалi мясцоваму мiлiцыянту.

Пасьля зьяўленьня старшынi участковай камiсii высьветлiлася, што акт аб атрыманьнi гэтых бюлетэняў запоўнены алоўкам, таму пра iхнюю дакладную колькасьць можна было даведацца толькi са словаў старшынi камiсii.

На гэтым участку назiральнiкi таксама заўважылi, што адчынiць скрыню для тэрмiновага галасаваньня можна нават не парушаючы афiцыйнай плёмбы.

Па iнфармацыi назiральнiкаў, ужо ў першы дзень датэрмiновага галасаваньня ў Берасьцi i Баранавiчах выяўленыя выпадкi, калi на выбарчыя ўчасткi прыходзiлi студэнты вышэйшых i сярэднiх навучальных установаў, вучнi разам са сваiмi выкладчыкамi. Так, на баранавiцкiм участку нумар 40 учора прагаласавала адразу 116 студэнтаў мясцовага тэхнiкума. На двух участках у Камянецкiм раёне 4 верасьня прагаласавала амаль 5 адсоткаў выбаршчыкаў, што ўключаныя ў агульны сьпiс.

Назiральнiкi таксама зьвяртаюць увагу на тое, што на некаторых участках адкрыта распаўджваюцца агiтацыйныя матэрыялы за Аляксандра Лукашэнку. Большасьць гэтых матэрыялаў ня мае выходных дадзеных.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG