Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

КАНГРЭСМЭН ДОЙЧ: КАЛІ Б ВЯРНУЎСЯ ПЭРЫЯД ДОБРЫХ ДАЧЫНЕНЬНЯЎ, З АМЭРЫКІ Ў БЕЛАРУСЬ ПАПЛЫЛІ Б ГРОШЫ


Радыё Свабода

На пытаньне карэспандэнта пра пэрспэктывы амэрыканска-беларускіхх адносінаў ў сьвятле перадвыбарчай прэзыдэнцкай кампаніі кангрэсмэн заявіў:

(Дойч: ) “Я думаю, што Злучаныя Штаты праз сваю заканадаўчую і выканаўчую ўладу ня раз вельмі ясна далі зразумець, што калі прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі будуць празрыстыя, дык можа ізноў аднавіцца “залаты век” у двухбаковых адносінах.

Пры гэтым, незалежна ад таго, хто пераможа на выбарах. Абы яны былі празрыстыя і справядлівыя. Калі, аднак, яны такімі ня будуць, дык нашыя дачыненьні пагоршацца. Быў такі пэрыяд на пачатку 90-х гадоў, калі Кангрэс ЗША вылучаў сотні мільёнаў даляраў дапамогі беларускай эканоміцы. Такім чынам, калі б вярнуўся той пэрыяд “залатога веку”, з Амэрыкі ізноў паплылі б грошы ў Беларусь.

На жаль, Беларусь мае вельмі ўнікальны статус у Эўропе. Ніякая іншая краіна ня мае такога статусу, калі пад пытаньнем знаходзіцца легітымнасьць ураду”.
XS
SM
MD
LG