Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ВОЛЬФГАНГ БЭРЭНДТ: УМОВА ВЯРТАНЬНЯ БЕЛАРУСІ Ў ЭЎРОПУ – СВАБОДНЫЯ ВЫБАРЫ


Радыё Свабода

Як вы ацэньваеце хаду прэзыдэнцкай кампаніі ў Беларусі?

(Бэрэндт: ) “Мне здаецца, што адбываецца вялікі ціск, шмат запалохваньняў з боку беларускіх уладаў. Адным з нашых галоўных патрабаваньня было патрабаваньне пра вольны доступ усіх кандыдатаў да дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі, і гэтая ўмова не была выкананая. Той нязначны доступ альтэрнатыўных кандыдатаў улады выкарыстоўваюць у якасьці алібі. Гэта ня быў сапраўдны шанец прадставіць іхныя палітычныя погляды. Натуральна, фінансавая сытуацыя альтэрнатыўных кандыдатаў не дастатковая, каб арганізаваць паўнацэнную кампанію. Усё ж у мяне такое ўражаньне, што ў насельніцтва беларусі шмат незадавальненьня, асабліва ў вялікіх гарадах, дзе, зразумела, значная колькасьць людзей зацікаўленыя ў палітычных зьменах”.

Ці Вы разглядаеце гэта як агульнае пагаршэньне сытуацыі?

(Бэрэндт: ) “Я думаю, што сытуацыя пагоршылася, няма прыкметаў, што будзе справядлівы шанец для кандыдата ад апазыцыі перамагчы. Я маю на ўвазе, у прыватнасьці, прэзыдэнцкія дэкрэты, якія працуюць не на карысьць кандыдатаў”.

Ці Вы, спадар Бэрэндт, маеце нейкае пасланьне да беларускага народу?

(Бэрэндт: ) “Так. Пасланьне такое, што трэба як мага шырэй удзельнічаць у выбарах. Каб зрабіць слушны выбар дзеля будучыні Беларусі, павінныя беларусы галасаваць за кандыдата, які выступае за блізкія дачыненьні ня толькі з Расеяй, але й з Заходняй Эўропай. Вельмі важна і ў палітычным, і эканамічным сэнсе для Беларусі, каб палепшыліся дачыненьні з Захадам”.

Аляксандар Лукашэнка адрынуў шчыльныя сувязі з НАТО і эўрапейскай супольнасьцю. Якія ўмовы Вы ставіце для Беларусі, каб яна інтэгравалася ў Эўропу?

(Бэрэндт: ) “Вельмі важны крок, каб Беларусь прынялі ў Раду Эўропу. Але, каб гэта адбылася, павінныя прайсьці свабодныя і справядлівыя выбары, паляпшэньне ў пытаньні разьвіцьця дэмакратыі”.

Ці Вы лічыце, што Беларусь можа ў выніку гэтых выбараў можа стаць яшчэ больш ізаляванай?

(Бэрэндт: ) “Калі гэты ціск будзе працягвацца, выбары будуць зманіпуляваныя, сфальшафаваныя, калі будзе менш лібэральны палітычны клімат пасьля выбараў, дык атрымаецца яшчэ большая ізаляцыя, чым зараз”.
XS
SM
MD
LG