Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МЕНСКУ ПАЧАЎСЯ СУД НАД КАНІБАЛАМІ


Любоў Лунёва, Менск

Абвінавачваныя, сярод якіх дзьве жанчыны, у навагоднюю ноч забілі невядомага мужчыну і прыгатавалі стравы на сьвяточны стол зь ягоных вантробаў. Пасьля сьвяткаваньня злачынцы вынесьлі рэшткі забітага і кінулі ў водаканал на скрыжаваньні праспэкта Скарыны і вуліцы Філімонава.

Сьледчыя накіравалі ўдзельнікаў злачынства ў псыхіятрычны шпіталь на экспэртызу. Мэдыкі прызналі ўсіх псыхічна здаровымі й здольнымі адказваць за свае дзеяньні.

Людажэраў будуць судзіць цягам тыдня, бо мусяць апытваць ня толькі абвінавачваных, але і экспэртаў.


XS
SM
MD
LG