Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У БАБРУЙСКУ МІЛІЦЫЯ НАДАЛЕЙ АКТЫЎНА ЗМАГАЕЦЦА З ПРЫХІЛЬНІКМІ ГАНЧАРЫКА


Міхал Стэльмак, Менск

(Серафімовіч: ) "Дзесьці каля 12 гадзінаў я сабраўся і пайшоў да культурна-спартовага комплексу "Шыньнік" расклейваць партрэты Ўладзімера Ганчарыка. Там ёсьць мэталічная канструкцыя — шчыт. Я паставіў клей і пачаў расклейваць.

Хвілін праз 15 да мяне падлятае ахоўнік гэтага спартовага комплексу. У мяне ёсьць дазвол адміністрацыі Першамайскага раёну на расклейваньне агітацыйнага матэрыялу менавіта на такіх шчытах. Выклікалі яны міліцыю, завезьлі мяне ў аддзел. Калі я ішоў у машыну з гэтымі міліцыянтамі, я азірнуўся і ўбачыў, што ахова зрывае са шчыта партрэты Ганчарыка".

Апроч спадара Серафімовіча, у міліцэйскім пастарунку за пікетаваньне і распаўсюд незалежных выданьняў з матэрыяламі пра Ўладзімера Ганчарыка 2 верасьня пабывалі яшчэ пяць жыхароў гэтага гораду: Аляксандар Макарэвіч, Сяргей Панцяйкоў, Глеб Бухавец і непаўнагадовыя Кірыл Рабыкін ды Валянцін Бесман.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG