Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У БАБРУЙСКУ ЗАТРЫМАЛІ АГІТАТАРАЎ УЛАДЗІМЕРА ГАНЧАРЫКА


Міхал Стэльмак, Менск

Вось што паведаміў нашаму радыё актывіст бабруйскага штабу Ўладзімера Ганчарыка Віктар Качан:

(Качан: ) "Гэтае затрыманьне адбылося прыкладна а 13-й гадзіне. Затрымаў іх маёр міліцыі. Затрымалі Качан Ірыну, Машкоўскую Тацяну і Лісоўскага Вадзіма. Маёр сказаў, што яны ня маюць права агітаваць, з чым пікетоўцы не пагадзіліся. І тады ён затрымаў за распасюд выданьняў. У міліцэйскім участку канфіскавалі 120 асобнікаў бюлетэня "Права на волю".

Міліцыянты патэлефанавалі нашаму намесьніку старшыні гарвыканкаму Гарбанёву, каб ён прыяжджаў ды іх дапытваў. Але той сказаў, каб яны самі дапытвалі".

Паводле словаў Віктара Качана, бабруйскія міліцыянты склалі пратакол на ўдзельнікаў пікету за распаўсюд выданьняў са шкодным зьместам, пасьля чаго адпусьцілі.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG