Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ПІНСКУ НАВАТ ЗАРЭГІСТРАВАНАМУ НАЗІРАЛЬНІКУ-КАМУНІСТУ АДМОВІЛІ Ў ПРАВЕ НАЗІРАЦЬ ЗА ПРАЦАЙ КАМІСІІ


Аляксей Дзікавіцкі, Пінск

Сёньня старшыня Пінскай гарадзкой камісіі па выбарах Лявонці Лемяшэўскі заявіў прадстаўніку Партыі Камуністаў Беларускай Анатолю Ведраву, які зарэгістраваны ў гарадзкой камісіі назіральнікам, што ў дзень галасаваньня ў камісію назіральнікаў ня пусьцяць. Камэнтуючы свае словы, спадар Лемяшэўскі сказаў наступнае:

(Лемяшэўскі: ) "Уважліва чытайце Выбарчы кодэкс. Назіральнік мае права прысутнічаць на ўчастках дзеля галасаваньня і на паседжаньнях камісіі. А паседжаньня ў дзень выбараў ня будзе, мы будзем праводзіць тэхнічную працу — збор інфармацыі".

Старшыня камісіі сказаў таксама, што два дні таму ў Берасьці было паседжаньне абласной камісіі па выбарах, дзе старшыням тэрытарыяльных камісіяў паведамілі, што назіральнікаў можна не пускаць, бо гарадзкая камісія "будзе займацца тэхнічнай працай".

Яшчэ ўчора ў вокнах крамаў ды ўстановаў, што месьцяцца ўздоўж цэнтральнай гарадзкой вуліцы Леніна, віселі перадвыбарчыя плякаты Ўладзімера Ганчарыка. А сёньня раніцай плякаты нечакана зьніклі. Пакуль невядома, на чый загад гэта зрабілі.

Тым часам афіцыйныя раённыя газэты на гэтым тыдні былі літаральна перапоўненыя агітацыйнымі матэрыяламі ў падтрымку цяперашнга кіраўніка Беларусі. Аднак, прыкладам афіцыйная гарадзкая газэта "Пінскі веснік" адмовілася друкаваць зварот у падтрымку адзінага кандыдата да выбаршчыкаў нават ад ПКБ.

Сёньня таксама стала вядома, што ў Пінскім гараддзеле ўнутраных справаў рыхтуецца загад, які прымусіць міліцыянтаў галасаваць датэрмінова.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG