Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У ВІЦЕБСКУ ЗНОЎ СКІНУЛІ БЮСТ СУВОРАВА І ПАСТАВІЛІ НА ПАСТАМЭНТ ДЗЬВЕ БУТЭЛЬКІ ГАРЭЛКІ – БЕЛАРУСКУЮ І РАСЕЙСКУЮ


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Паводле словаў першых ранішніх мінакоў, замест бюсту на пастамэнце каля Гарваенкамату стаяла мадэрновая інсталяцыя: дзьве бутэлькі з-пад расейскай ды беларускай гарэлкі увасаблялі адзін з бакоў інтэграцыйнага працэсу. Бюст расейскага “палкаводца” валяўся недалёка ў траве тварам долу.

Клопатам работнікаў ваенкамату бюст вярнулі на месца прыкладана да чацьвертае гадзіны дня, а мастацкі твор невядомага аўтара быў разбураны.

Нагадаем, што якраз тры гады таму бюст Суворава таксама зьнік са свайго месца. Тады на пастамэнце знайшлі ліст ад легендарнага Мірона, але па падазрэньні ў крадзяжы бюсту быі арыштаваныя кіраўнік гарадзкое суполкі КХП БНФ Уладзімер Плешчанка, які з-за гэтага правеў 7 месяцаў у сьледчым ізалятары.

Таму мы і сеньня зьвярнуліся да сп.Плешчанкі па камэнтар да чарговых прыгодаў сувораўскага бюсту. Уладзімер Плешчанка заявіў, што пра бюст яму нічога не вядома, бо ен пільна заняты зараз перадвыбарчай агітацыяй. Удвох з Барысам Хамайдам яна штодня
стаяць каля Сіняга дому і ці не штодня іх адтуль забіраюць у пастарунак. Але бюст Суворава тут ні пры чым: якраз сеньня міліцыянты затрымалі сп.сп. Хамайду і Плешчанку за плякаты кшталту “Галасуй-не галасуй, усе адно прайграеш!” ды за распаўсюджваньне артыкулу З.Пазьняка “Перад выбарам”.

XS
SM
MD
LG