Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СУПРАЦОЎНІК УПРАЎЛЕНЬНЯ КГБ ПА МЕНСКУ І МЕНСКАЙ ВОБЛАСЬЦІ ГЕНАДЗЬ УГЛЯНІЦА БУДЗЕ АБ'ЯЎЛЕНЫ Ў ВЫШУК


Алег Грузьдзіловіч, Менск

Пры гэтым Ерын зазначыў, што ў КГБ няма прэтэнзіяў да свайго супрацоўніка, бо той не парушыў ніякіх законаў. Старшыня КГБ назваў Генадзя Ўгляніцу "адным з найлепшых супрацоўнікаў упраўленьня па Менску і Менскай вобласьці".

Пад вечар кіраўнік цэнтру грамадзкіх сувязяў КГБ Фёдар Котаў паведаміў Радыё Свабода, што "загад пра абвяшчэньне Генадзя Ўгляніцы ў вышук рыхтуецца, і гэта хутка будзе зроблена". Фёдар Котаў патлумачыў, што КГБ мае права самастойна абвяшчаць людзей у вышук, а ўсе астатнія праваахоўчыя структуры абавязаныя садзейнічаць пошукам зьніклага.

Тым часам Малады Фронт распаўсюдзіў заяву, у якой паказаньні Ўгляніцы называюцца правакацыяй з мэтай "дыскрэдытацыі кампаніі пошуку зьніклых". Актывісты Маладога Фронту выкрываюць Генадзя Ўгляніцу як чэкіста, які "распрацоўваў Малады Фронт і вэрбаваў ягоных актывістаў". У ягоную шчырасьць цяпер маладафронтаўцы ня вераць.

XS
SM
MD
LG