Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ДЗЯРЖСАКРАТАР ЗША ЗАКЛІКАЎ БЕЛАРУСЬ ДА ПРАВЯДЗЕНЬНЯ СВАБОДНЫХ І ДЭМАКРАТЫЧНЫХ ВЫБАРАЎ


Ул. інф.

“Абвешчаньне Беларусьсю незалежнасьці ад Савецкага Саюзу 25 жніўня 1991 году было ўспрынятае амэрыканцамі з надзеяй і захапленьнем.

Мы былі сьведкамі таго, як Беларусь хутка займала сваё законнае месца ў Эўропе, дзякуючы ратыфікацыі Дамовы СНВ, далучэньню да Дамовы аб нераспаўсюджваньні ядзернай зброі, вываду з тэрыторыі краіны ядзерных ракет, актыўнаму ўдзелу ў праграме НАТО "Партнэрства дзеля міру", а таксама сваёй палітыцы, якая садзейнічала зьнішчэньню разьдзяляльных лініяў ў Эўропе і ператварэньню яе ў супольнасьць дэмакратычных, сапраўды незалежных краінаў…

Беларускія ўлады ведаюць аб тых канкрэтных кроках, якія ім неабходна зрабіць, каб выканаць свае абавязальніцтвы перад АБСЭ і забясьпечыць прызнаньне вынікаў будучых прэзыдэнцкіх выбараў. АБСЭ, Злучаныя Штаты, ЭЗ і – зусім нядаўна – старшыня расейскай Цэнтральнай выбарчай камісіі абвесьцілі тое, што ўладам неабходна зрабіць, каб прывесьці свой выбарчы працэс у адпаведнасьць са стандартамі АБСЭ… Адказ ад такіх крокаў будзе азначаць ператварэньне цяперашняга рэжыму ў адзінага ізгоя ў Эўропе.

Такім чынам мы выказваем надзею на тое, што беларускія ўлады прыйдуць да супарцоўніцтва са сваімі грамадзянамі для вяртаня краіны на той шлях, на які яна так рашуча стала 25 жніўня 1991 году.

(Цалкам тэкст звароту дзяжаўнага сакрата ЗША Коліна Паўэла чытайце на нашым сайце заўтра)
XS
SM
MD
LG