Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЛУНІНЦЫ АД ЖЫХАРОЎ ПАТРАБАВАЛІ ПАСТАВІЦЬ СВАЕ ПОДПІСЫ У ЖУРНАЛЕ, НІБЫ ТЫЯ ЎЖО АТРЫМАЛІ ВЫБАРЧЫ БЮЛЕТЭНЬ


Аляксей Дзікавіцкі, Пінск

Выбарчы ўчастак, які я наведаў, месьціцца ў памяшканьні трэцяй школы гораду Лунінца. Напярэдадні вучні гэтай школы пачалі хадзіць па хатах выбарцаў ды пытацца, як тыя галасавалі на папярэдніх выбарах — датэрмінова, у дзень выбараў, у дзень выбараў на ўчастку ці ў хаце. А потым, паводле адказу, прасілі паставіць подпіс насупраць свайго прозьвішча. Але над усімі графамі ў аркушах стаяў надпіс "подпіс галасуючага пры атрыманьні бюлетэня".

Адзін з выбарцаў выхапіў аркуш са сваім прозьвішчам ды перадаў яго ў незалежную лунінецкую газету "Інформ-прагулка". Дагэтуль невядома, хто накіраваў вучняў на гэткае, так бы мовіць, апытаньне і колькі ўвогуле было такіх аркушаў.

А сёньня ў Пінску актывісты КХП БНФ хадзілі па горадзе з плякатамі "Беларусы, вашага кандыдата ў сьпісах няма — галасуйце супраць усіх". Пазыцыю кансэрватараў камэнтуе лідэр пінскай арганізацыі КХП БНФ Яўген Шатохін:

(Шатохін: ) "Нашая пазыцыя ў тым, што сярод зарэгістраваных кандыдатаў няма кандыдата нашага, беларускага. Старая намэнклятура 1994 году спрабуе ўзяць рэванш. І таму мы прапаноўваем галасаваць супраць усіх".

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG