Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЦІ ЗАКРАНЕ РЭКАНСТРУКЦЫЯ КАЛЬЦАВОЙ ДАРОГІ КУРАПАТЫ?


Ягор Маёрчык, Менск

Як вядома, урочышча Курапаты, месца масавых расстрэлаў людзей у часе сталінскіх рэпрэсіяў, знаходзіцца непадалёк ад гэтай разьвязкі. Ці закрануць будаўнічыя работы гэтую мясьціну?

Атрымаць на гэты конт камэнтар чыноўнікаў Менскага гарвыканкаму не ўдалося. Яны спаслаліся на тое, што першае (пасьля падпісаньня распараджэньня) паседжаньне штабу рэканструцыі кальцавой дарогі адбудзецца толькі ў панядзелак. Маўляў, толькі пасьля яго і можна распавесьці падрабязнасьці.

Сёньня я пабываў у Курапатах. На першы погляд, ніякіх работаў у гэтым раёне не вядуць. Нябачна і будаўнікоў, якія хуткім часам павінны пачаць рэканструкцыю кальцавой дарогі, што праходзіць у нейкай сотні мэтраў ад магілаў расстраляных.

Сябар Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Уладзімер Юхо наведвае ўрочышча кожны дзень. Ён кажа, што насамрэч будаўнічыя работы ўжо ідуць.

(Юхо: ) "Два тыдні таму на полі каля Курапат зьявіліся машыны, пачалося бурэньне, шмат калкоў панаставілі. Такое ўражаньне, што мерапрыемства праводзіцца тэрміновае".

Ад 1993 году існуе плян, паводле якога новы ўчастак кальцавой дорогі павінны пракласьці ў абыход Курапатаў. Але, як цьвердзіць Уладзімер Юхо, цяперашняя рэканструкцыя прадугледжвае пашырэньне праезнай часткі да шасьці палосаў менавіта на месцы масавых расстрэлаў людзей.

(Юхо: ) "Там усяго дзьве паласы зараз. Як ні рабі, але шэсьць палосаў — гэта прыкладна ўтрая большая тэрыторыя. І ўся гэтая зялёная зона будзе закранутая, дарога пройдзе па магілах, па тым месцы, дзе ўсталяваныя крыжы, дзе знаходзяцца рэшткі ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў".

Курапаты ўжо пацярпелі ад рэканструкцыі кальцавой дарогі. Уладзімер Юхо падкрэсьлівае, што зь яе пачаткам зьніклі некалькі помнікаў, у тым ліку мэмарыяльны знак — падарунак ад народу ЗША. Акрамя гэтага, невядомыя пачалі высякаць дрэвы ва ўрочышчы.

XS
SM
MD
LG