Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У БЕРАСЬЦІ ПАЧАЎСЯ СУД НАД ЛІДЭРАМ МЯСЦОВАЙ ФІЛІ МАЛАДОГА ФРОНТУ


Алег Супрунюк, Берасьце

2 жнiўня супрацоўнiкi мiлiцыi затрымалi яго i яшчэ двух сяброў арганiзацыi, Андрэя Хомiча i Алеся Ўшакова, калі тыя распаўcюджвалі "Весьнiк Маладога Фронту". Сяржука Бахуна абвiнавацілі ў тым, што гэтак ён "публiчна выказваў пратэст супраць iснуючага грамадзка-палiтычнага ладу" ў Беларусi.

Паколькi на судовае паседжаньне не зьявiлiся супрацоўнiкi мiлiцыi i не былi прадстаўленыя асобнiкi канфiскаванага друкаванага выданьня, судзьдзя Шэпяцюк перанес разгляд справы на 14 верасьня.


XS
SM
MD
LG