Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КНГ АБСЭ НАКІРАВАЛА НОТУ ПРАТЭСТУ Ў МЗС БЕЛАРУСІ З НАГОДЫ АРЫШТУ КАМПУТАРНАЙ ТЭХНІКІ


Валер Каліноўскі, Менск

Фінансавая міліцыя Фрунзенскага раёну арыштавала кампутар і факсы, якія належаць АБСЭ і былі арандаваныя Беларускім клюбам выбаршчыкаў згодна з дамовай ад 1 сакавіка гэтага году. Інфармацыю пра гэта накіравалі й кіраўніцтву АБСЭ.

КНГ назвала гэтыя дзеяньні беларускіх уладаў парушэньнем міжнародных нормаў і абавязацельстваў Беларусі як сябра АБСЭ. На думку Аліны Жасан, перадача абсталяваньня ў арэнду беларускім арганізацыям не супярэчыць падпісанаму МЗС Беларусі Мэмарандуму аб статусе КНГ АБСЭ, гэта не зьяўляецца і ўмяшальніцтвам ва ўнутраныя справы.

Адказу з МЗС Беларусі на пратэст КНГ АБСЭ пакуль няма.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG