Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ГОМЕЛІ ЧЫНОЎНІК ВЫБАРЧАЙ КАМІСІІ ЗАПАТРАБАВАЎ НЕ ВЫПІСВАЦЬ ДАДОМУ ПАЦЫЕНТАЎ ЛЯКАРНЯЎ, КАБ НЯ БЛЫТАЦЬ СЬПІСЫ ВЫБАРШЧЫКАЎ


Казімер Яноўскі, Гомель

Выпіска, на думку спадара Усава, ператасуе сьпісы выбарцаў, якія знаходзяцца ў шпіталях на стацыянарным лячэньні.

Намесьнік старшыні камісіі, ён жа намесьнік начальніка арганізацыйна-кадравай управы аблвыканкаму, вучыў галоўных дактароў карыстацца тым, што выбарчыя ўчасткі ў шпіталях маюць спэцыфічны характар. На гэтай падставе неабходна, як казаў Усаў, ветліва адпраўляць назад назіральнікаў ад палітычных партыяў.

Што да замежных назіральнікаў, то іх пасьля дасканалай праверкі дакумэнтаў можна прапускаць у шпіталі на ўчасткі для галасаваньня. Чыноўнік аблвыканкаму перакананы, што замежныя назіральнікі на ўчастках доўга сядзець ня будуць.

А начальнік управы здароўя Мікалай Крысенка заклікаў пераконваць мэдпэрсанал і хворых у тым, што з Аляксандрам Лукашэнкам мэдыцына мае добрыя пэрспэктывы.

XS
SM
MD
LG