Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ДАЯНА МАКСІ: БЕЗ НЕЗАЛЕЖНАЙ ПРЭСЫ Ў БЕЛАРУСІ НЯ МОГУЦЬ БЫЦЬ ПРАВЕДЗЕНЫЯ СВАБОДНЫЯ ПРЭЗЫДЭНЦКІЯ ВЫБАРЫ


Максім Лукашэвіч, Прага

(Максі: ) “У гэтай заяве выказвалася глыбокая заклапочанасьць цяперашнім абыходжаньнем зь незалежнай прэсай у Беларусі. Адна з падзеяў, якіх датычыцца гэтая заява, гэта закрыцьцё прыватнай друкарні “Мэджык”, у якой друкуюцца галоўныя незалежныя выданьні. Закрыцьцё “Мэджыка”, на нашую думку, створыць вялізныя праблемы для незалежных мэдыяў. Бяз доступу да незалежнай прэсы ня могуць быць праведзеныя свабодныя прэзыдэнццкія выбары ў Беларусі. Мы заклікаем урад Беларусі спыніць гэтыя адкрытыя і няспынныя парушэньні права на свабоду слова і дазволіць “Мэджыку” аднавіць працу, а таксама спыніць усе іншыя дзеяньні супраць нзалежнай прэсы”.


XS
SM
MD
LG