Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПРЫ РАСКЛЕЙВАНЬНІ АГІТАЦЫЙНЫХ ПЛЯКАТАЎ У БЕРАСЬЦІ МІЛІЦЫЯ ЗАТРЫМАЛА ТРОХ СЯБРАЎ ШТАБУ ГАНЧАРЫКА


Алег Супрунюк, Берасьце

Затрыманьне праводзiў участковы iнспэктар Хутарцоў, якi растлумачыў свае дзеяньнi тым, што яму неабходна высьвятлiць, што гэта за асобы i цi маюць яны права займацца агiтацыяй. Нягледзячы на паказаныя дакуманты, затрыманыя актывiсты штабу Ўладзiмера Ганчарыка былi дастаўленыя ў мiлiцэйскi пастарунак i толькi пасьля адпушчаныя.

Берасьцейскi штаб адзiнага кандыдата ад шырокай грамадзянскай каалiцыi ў адмысловай заяве на адрас кiраўнiцтва мясцовых праваахоўчых органаў выказаў зьдзiўленьне з тае нагоды, што мiлiцыянты ня ведаюць нормаў выбарчага заканадаўства. Актывiсты штаба Ўладзiмера Ганчарыка заклiкаюць кiраўнiкоў берасьцейскай мiлiцыi прыняць захады па падвышэньню прававой пicьменасьцi сваiх падначаленых.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG