Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АРЫШТАВАНАЯ МАЁМАСЬЦЬ ПРЫВАТНАЙ ДРУКАРНІ “МЭДЖЫК”, ДЗЕ ДРУКУЮЦЦА ВЯДУЧЫЯ НЕДЗЯРЖАЎНЫЯ ГАЗЭТЫ


Алег Груздзіловіч, Менск

(Будзько: ) "У чэрвені я падаў у суд на Камітэт фінансавых расьсьледаваньняў за тое, што яны спрабавалі мяне незаконна аштрафаваць. Я гэты суд выйграў, і касацыйную скаргу выйграў. І вось зараз нейкім незразумелым для мяне чынам гэтая справа пачала пераглядацца.

Да таго ж раптам я атрымаў два вызначэньні суду, па адным зь іх нам арыштавалі рахунак — недзе дзьве гадзіны таму. І зараз яшчэ адно вызначэньне прынесьлі супрацоўнікі Камітэту фінансавых расьсьледаваньняў — аб арышце маёмасьці. Вось зараз яны пайшлі накладаць арышт на маёмасьць, гэта ўжо каторы раз".

Юры Будзько кажа, што арышт маёмасьці друкарні не азначае, што яна спыніць сваю працу, бо забарона тычыцца толькі права на продаж друкарскіх і іншых станкоў, а друкарня не зьбіраецца нічога прадаваць. "Мы й цяпер у стане выконваць свае абавязкі перад такімі кліентамі як "Народная воля", "Наша свабода" і іншымі, і будзем гэта рабіць, калі не пачнецца абсалютнае бяспраўе", — заявіў Радыё Свабода дырэктар "Мэджыку" Юры Будзько.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG