Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“НОВЫЕ ИЗВЕСТИЯ”: ІСНУЕ ПЛЯН НАДЗВЫЧАЙНЫХ ЗАХАДАЎ НА ВЫПАДАК ПАРАЗЫ ЛУКАШЭНКІ НА ВЫБАРАХ


Сяржук Сокалаў-Воюш, Прага

Газэта “Новые Известия” паведамляе пра менскую сустрэчу лідэраў беларускіх і расейскіх камуністаў Чыкіна і Зюганава, які прыехаў у Беларусь, каб падтрымаць кандыдатуру Лукашэнкі і празандаваць глебу напярэдадні яшчэ адных выбараў – у адзіны беларуска-расейскі парлямэнт .

Гэтую тэму у артыкуле пад назвай “Зюганаў: паўторнае абраньне Лукашэнкі прэзыдэнтам Беларусі адпавядае карэнным інтарэсам народаў” працягвае газэта “Советская Россия”.

На думку Зюганава, апрача пераабраньня Лукашэнкі, карэнныя інтарэсы народаў палягаюць на аб’яднаньні Беларусі і Расеі ды іхных кампартыяў.

У выніку гэтых аб’яднаньняў, – пішуць “Новые Известия,” – кампартыя павялічыцца на паўтара мільёна адданых беларускіх ленінцаў, а здань камунізму набудзе новае цялеснае ўвасабленьне.

“Новая газета” паведамляе, што дзеля назіраньня за падрыхтоўкай да прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусь прыехалі пяцёра экспэртаў з Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека Арганізацыі Бясьпекі і Супрацоўніцтва ў Эўропе. Два прадстаўнікі арганізацыі не змаглі прыляцець у Менск, бо не атрымалі візаў.

Газэта “Новые Известия” паведамляе, што ў яе распараджэньне трапіла падрыхтаваная ў адміністрацыі Аляксандара Лукашэнкі аналітычная запіска-плян дзеяньняў самога Лукашэнкі і ягонай каманды на выпадак паразы ў прэзыдэнцкіх выбарах.

“Пры ўзьнікненьні сытуацыі парытэту галасоў,” – пішуць “Новые Известия,” – аналітычная запіска-плян не рэкамэндуе сьпяшацца абвяшчаць канчатковыя вынікаі выбараў, а спаслацца на вялікі аб’ём працы падліковых камісіяў і несвоечасовую падачу ў Цэнтарвыбаркам выніковых пратаколаў. У той самы час трэба арганізаваць выступы “патрыятычна настроеных грамадзянаў”, якія выкажуць думку пра несумненную перамогу Лукашэнкі, а старшыня Цэнтарвыбаркаму Лідзія Ярмошына растлумачыць з тэлеэкранаў прычыны затрымкі з вынікамі галасаваньня і заклікае апазыцыю стрымаць эмоцыі.

Усе падкантрольныя Лукашэнку сродкі масавай інфармацыі, – пішуць “Новые Известия,” – мусяць распаўсюдзіць выступы абураных грамадзянаў пра нібыта парушэньні з боку апазыцыі, такія як (цытую): “ажыцьцяўленьне агітацыі, подкупы і пагрозы грамадзянам ў часе наведаньня выбарчых участкаў”.

У выпадку “масавых забурэньняў, якія дэстабілізуюць сытуацыю ў сталіцы”, прапаноўваецца заблякаваць офісы апазыцыйных структураў, правесьці прэвэнтыўныя затрыманьні арганізатараў акцыяў, магчыма – перакрыць расейскія тэлеканалы і адлучыць міжгароднюю сувязь,” – пішуць “Новые Известия”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG