Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

НА БЕРАСЬЦЕЙШЧЫНЕ НАЗІРАЛЬНІКАМ УЖО АДМАЎЛЯЮЦЬ У РЭГІСТРАЦЫІ НА ВЫБАРЧЫХ УЧАСТКАХ


Алег Супрунюк, Берасьце

Як паведамiў каардынатар грамадзянскай iнiцыятывы "Незалежнае назiраньне" па Берасьцейскай вобласьцi Валянцiн Лазарэнкаў, на гэтым тыднi ў Ганцавiцкiм раёне тэрытарыяльная выбарчая камiсiя адмовiлася рэгiстраваць назiральнiкаў ад Беларускага рэспублiканскага клюбу выбаршчыкаў. Сваё рашэньне кiраўнiкi камiсii растлумачылi тым, што яны нiчога ня ведаюць пра iснаваньне гэтай арганiзацыi i яе дзейнасьць. Спробы назiральнiкаў давесьцi, што грамадзкае аб'яднаньне "Беларускi рэспублiканскi клюб выбаршчыкаў" прайшло дзяржаўную рэгiстрацыю, былi пакiнутыя без увагi.

Прадстаўнiкi "Незалежнага назiраньня" распавядаюць i пра iншыя дзеяньнi ўладаў, што ставяць на мэце не дазволiць правядзеньне якаснага i аб'ектыўнага назiраньня на прэзыдэнцкiх выбарах.

У прыватнасьцi, у паведамленьнях з Камянецкага, Iванаўскага i Драгiчынскага раёнаў, размова iдзе пра тое, што на кожным з вучасткаў зьявяцца ажно па тры назiральнiкі ад Беларускага патрыятычнага саюзу моладзi. Дадаткова, па загадзе ўладаў, яшчэ па тры назiральнiкi на кожны участак павiнны вылучыць дзяржаўныя прадпрыемствы i ўстановы, а таксама вэтэранскiя арганiзацыi. Таму ў выбарчых камiсiях ужо сьцьвярджаюць, што колькасьць назiральнiкаў павiнна быць абмежаваная. Распавядае каардынатар "Незалежнага назiраньня" на Берасьцейшчыне Валянцiн Лазарэнкаў.

(Лазарэнкаў: ) "Адразу ставiцца ўмова для тых прадстаўнiкоў "Незалежнага назiраньня", якiх мы зараз рэгiструем: яны павiнны ўзгадняць свае дзеяньнi па назiраньню на вучастках. А менавiта, у якi час павiнны прыйсцi на ўчастак i назiраць, таму што мы ня можам пасадзiць усiх – 11-12 чалавек, назiральнiкаў".

Незалежныя назiральнiкi лiчаць, што гэта не апошняе вынаходнiцтва уладаў напярэдаднi прэзыдэнцкiх выбараў.

XS
SM
MD
LG