Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НЕВЯДОМЫЯ ПЕРАДАЛІ Ў КАМПАНІЮ БЕЛАПАН ВІДЭАКАСЭТУ, НА ЯКОЙ БЫЛЫ ВАЙСКОВЕЦ МУС ПАВЕДАМЛЯЕ АБ ПАДРАБЯЗНАСЬЦЯХ ЗЬНІКНЕНЬНЯ В.ГАНЧАРА І А.КРАСОЎСКАГА


Ул. інф.

Ён расказвае аб падрабязнасьцях зьнікненьня ў верасьні 1999 году ў Менску першага віцэ-спікера Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня Віктара Ганчара і бізнэсмэна Анатоля Красоўскага. У матэрыяле фігуруюць некалькі новых прозьвішчаў, якія, на думку аўтара паведамленьня, могуць праліць сьвятло на падзеі, зьвязаныя са зьнікненьнем вядомых у Беларусі людзей.

Твара чалавека на плёнцы не відаць, ягоно голас моцна скажоны.

У сувязі з тым, што ў сваім маналёгу ён зьвярнуўся найперш да КГБ і пракуратуры, кампанія БелаПАН перадала відэаматэрыял па прызначэньні.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG