Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ГЛЫБОКІМ ЗАТРЫМАЛІ ДВУХ ЗУБРОЎЦАЎ


Алег Жукоўскі, Віцебск

Як паведаміў дзяжурны па раёнаму аддзелу міліцыі (прозьвішча неразборлівае – ці то Гапаненак, ці то Гапонін), юнак і дзяўчына былі затрыманыя ўчора а 23 гадзіне на аўтастанцыі гораду Глыбокае за хуліганства. Але абвінавачаньне па канкрэтным артыкуле, па ягоных словах, пакуль яшчэ не прад’яўленае. У адказ на спробы ўдакладніць некаторыя акалічнасьці, дзяжурны кідае трубку.

Як стала вядома зь іншых крыніцаў, Тацяну й Андрэя затрымалі ў майках «Зубра» і, быццам бы, з балёнчыкамі з фарбай ды налепкамі «Час прымаць».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG