Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ПЕРШАЯ ГРУПА МІСІІ БДІПЧ ПРЫБЫЛА Ў БЕЛАРУСЬ. ДВАІМ АДМОВІЛІ Ў ВІЗАХ


Валер Каліноўскі, Менск

(Каліноўскі: ) “Раскажыце, калі ласка, пра вашую місію. Ці лічыце Вы, што прыбылі надта позна, каб бачыць усю кампанію і зрабіць справядлівыя выбары?”

(Бальян: ) “Як Вы бачыце, мы прыехалі толькі сёньня – з 16-дзённым спазьненьнем ад той даты, калі мы хацелі распачаць сваю працу. Цяпер нас толькі пяцёра. Мы мелі намер накіраваць 29 членаў назіральнай місіі ад 1 жніўня. Спадзяемся, што рэшта місіі пачне прыяжджаць ужо сёньня і заўтра, і да ўік-энду нашая місіі будзе цалкам дзеяздольная. Мушу дадаць, што мы вельмі заклапочаныя тым, што двум сябрам нашай місіі было адмоўлена ў візах. Спадзяемся, што гэта была памылка, якая будзе выпраўленая ў хуткім часе”.

(Каліноўскі: ) “Ці знаёмыя Вы з апошняй заявай беларускага МЗС наконт Вашай місіі і што Вы думаеце пра тое, што ўрад Беларусі ня верыць, што Вашая місія – аб’ктыўная?”

(Бальян: ) “Факты будуць гаварыцьт самі за сябе”.

(Каліноўскі: ) “Ці ведаеце Вы, што Аляксандар Лукашэнка сказаў, што ў Вас ужо гатовае заключэньне ў кішэні?”

(Бальян: ) “Ніякага заключэньня ў кішэні я ня маю, але мы ўжо прааналізавалі некаторыя аспэкты выбарчага працэсу і заклапочаныя некаторымі момантамі. Напрыклад, мы заклапочаныя тым, што ня мелі магчымасьці назіраць за ўсім працэсам рэгістрацыі кандыдатаў, за зборам подпісаў і гэтак далей, а таксама тым, што мы прапусьцілі першы тыдзень кароткай (3-4 тыдні) перадвыбарчай кампаніі. Так што ў нас ёсьць некаторая заклапочанасьць, але ні ў мяне, ні ў маіх калегаў пакуль у кішэнях няма ніякіх заключэньняў”.

XS
SM
MD
LG