Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СУПРАЦОЎНІК КНГ АБСЭ Ў МЕНСКУ МІШЭЛЬ РЫВАЛЬЕ НАВЕДАЎ ГОРАДНЮ ДЛЯ АЗНАЯМЛЕНЬНЯ З ПЕРАДВЫБАРЧАЙ СЫТУАЦЫЯЙ


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Гэты візыт адбыўся ў рамках паездак па ўсіх абласьцях, якія робяцца супрацоўнікамі групы АБСЭ напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў. Азнаямленьне з сытуацыяй у рэгіёнах учора распачалі зь Берасьця, другім горадам стала Горадня.

Гэта звычайная задача любой дыпляматычнай місіі — добра разумець сытуацыю, сказаў карэспандэнту Свабоды Мішэль Рывалье. Таму мэтай прыезду былі сустрэчы з кіраўнікамі вобласьці, гораду, з абласной выбарчай камісіяй і зь мясцовымі назіральнікамі, з прадстаўнікамі моладзевых арганізацыяў. А таксама сустракаліся з прадстаўнікамі штабоў адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў ды іншых кандыдатаў. Мішэль Рывалье сказаў:

(Рывалье: ) "На сустрэчы з уладамі мы яшчэ раз выказалі заклапочанасьць міжнародных арганізацыяў, і АБСЭ таксама, шэрагам пытаньняў. У прыватнасьці, гэта датычыць складу выбарчых камісіяў, вылучэньня і рэгістрацыі назіральнікаў. І яшчэ пытаньне датэрміновага галасаваньня".

Спадар Рывалье таксама зазначыў, што яны імкнуцца давесьці ўладам, што кожны грамадзянін мае права назіраць за выбарамі. Каб улады не ставіліся падазрона да людзей, якія жадаюць ажыцьцяўляць назіраньне.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG