Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У БЕЛАРУСКІМ КЛЮБЕ ВЫБАРШЧЫКАЎ СЁНЬНЯ ПАЧАЛСЯ ПРАВЕРКА КАМІТЭТУ ФІНАНСАВЫХ РАСЬСЬЛЕДАВАНЬНЯЎ


Ганна Соусь, Менск

Пра тое, як разгортваліся падзеі, распавядае юрыст грамадзянскай іныцыятывы "Незалежнае назіраньне" Валянцін Стэфановіч.

(Стэфановіч: ) “Тут адбываецца фінансавая праверка клюбу выбаршчыкаў. Прыехалі 5 прадстаўнікоў з Камітэту фінансавых расьсьледаваньняў. У дадзены момант праводзяць праверку фінансавых дакумэнтаў, у тым ліку дакумэнтаў на абсталяваньне. Я так разумею, што яны настроеныя яго сканфіскаваць, бо падазраюць парушэньне дэкрэту №8".

Гэта быў Валянцін Стэфановіч.

Разам зь ім у офіс Беларускага клюбу выбаршчыкаў прыехалі прадстаўнікі Беларускага Гельсынскага камітэту Гары Паганяйла й Алег Гулак, адвакатка Вера Страмкоўская, а таксама прадстаўнік місіі КНГ АБСЭ Бэата Разуміловіч.

Спачатку з "правяральшчыкамі" дасягнулі дамоўленасьці, што ўсе неабходныя для праверкі дакумэнты Беларускі клюб выбаршчыкаў падасьць у панядзелак. Пасьля гэтага прадстаўнікі Камітэту фінансавых расьсьледаваньняў сышлі, але праз пэўны час вярнуліся й працягнулі праверку. Прыкладана а шостай гадзіне яна закончылася. Распавядае сябра Рады Беларускага рэспубліканскага клюбу выбаршчыкаў Міхал Пліска.

(Стэфановіч: ) "Увесь час пагражалі вобыскам. Прывялі нейкіх панятых. Акт яны склалі зь велізарнымі парушэньнямі закону, таму што спаслаліся ў гэтым акце не на прадпісаньне, зь якім яны прыйшлі, а на нейкі загад, які мы на асабістыя вочы ўвогульле не бачылі. Акрамя таго прадпісаньне было выдадзенае на імя Пачкова, а прыйшло зь ім чалавек пяць супрацоўнікаў. Прычым ня ўсе яны з адной структуры, як мы паглядзілі іхнія пасьведчаньні. Яны пагражалі зьвезьці ўсю тэхніку. Але напрыканцы пад нашымі юрыдычнымі аргумэнтамі вырашылі адмовіцца ад гэтай ідэі".

У панядзелак прадстаўнікі Камітэту фінансавых расьсьледаваньняў ізноў прыйдуць у офіс Беларускага клюбу выбаршчыкаў.

XS
SM
MD
LG