Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АБВЕШЧАНЫЯ ЎМОВЫ СЁЛЕТНЯЙ ЛЯТАРЭІ ГРЫН-КАРТАЎ НА ПРАВА ЖЫХАРСТВА Ў ЗША


Галіна Прыгара, Нью-Ёрк


Гэтым разам, як і заўседы, у выніку лятарэі, Грын-карты (альбо права на сталае месца жыхарства у Злучаных Штатах Амэрыкі) атрымаюць 55 тысяч жыхароў розных краінаў. Беларусь – удзельнічае у лятарыі у ліку іншых эурапейскіх краінаў і аднесеная таксама да Эўрапейскага аддзелу лятарэі Грын-карт.

Лісты ад удзельнікаў лятарэі пачнуць прымацца у ЗША з 12 гадзінаў дня у панядзелак, 1-га кастрычніка сёлета, і скончыцца прыём дакумэнтаў у 12 гадзінаў дня у сераду, 31-га кастрычніка. Усе лісты, што прыйдуць у спэцыяльныя консульскія цэнтры раней згаданага часу 1 кастрычніка і пазьней чым у 12 гадзінау дня 31-га кастрычніка будуць дыскваліфікаваныя.

У сярэднім ліст зь Беларусі ідзе ў Злучаныя Штаты Амэрыкі два-тры тыдні. З гэтым разьлікам і варта адпраўляць заяўкі на ўдзел у лятарэі Грын-картаў. Лепей за усё ў апошні тыдзень верасьня.

Ва ўмовы лятарэі Грын-карт сёлета ўнесеныя сур’ёзныя зьмены. Самае галоўнае – зьменены адрас, куда трэба накіроўваць анкеты для ўдзелу ў розыгрышы. Дакумэнты ўдзельнікаў лятарэі зь Беларусі будзе апрацоўваць спэцыяльны консульскі цэнтар у горадзе Мігрэйт, у штаце Кентукі.

Ёсьць зьмены ў афармленьні анкеты на ўдзел у лятарэі. Гэтым разам асаблівая ўвага надаеца фатаздымкам і подпісу. Да анкеты абавязкова павінны быць прыкладзеныя фотаздымкі ўсіх членаў сям’і ўдзельніка, а ня толькі ягоны фатаздымак, як было раней.

Толькі тыя людзі, чые фатаздымкі будуць прыкладзеныя да анкеты, у выпадку выйгрышу змогуць уехаць на тэрыторыю ЗША. А гэтае права маюць муж і жонка, а таксама дзеці, якім ня споўнілася 21 году. Далучаюцца да сям’і таго, хто выйграў Грын-карту, і тыя дзеці да 21-го году, у якіх яшчэ няма сваіх сем’яў, нават калі яны і не жывуць разам з бацькамі.

Кожны фатаздымак мусіць быць прыкладна пашпартнага памеру. Чалавек павінен глядзець проста у аб’ектыў фатакамеры, каб галава была на здымку разьмешчаная роўна. Нельга дасылаць здымкі, калі галава на іх схілена убок альбо нахілена ўніз ці ўзьнятая ўгару. Прапорцыя галавы на здымку павінна складаць прыкладна 50 адсоткаў ад плошчы здымку. Кожны член сям’і мусіць быць сфатаграфаваны асобна. Групавыя і сямейныя здымкі не прымаюцца. Усе здымкі павінны быць зробленыя на белым альбо вельмі сьветлым фоне. Здымкі могуць быць і каляровыя, і чорна-белыя. Не прымаюцца здымкі ў шапцы ці цёмных акулярах, з дрэнным фокусам альбо такія, дзе твар чалавека добра нельга разгледзець. Кожны здымак усіх членаў сям’і ўдзельніка лятарэі трэба падпісаць з адваротнага боку. Па-ангельску трэба напісаць імя і прозьвішча, а таксама дату нараджэньня.

Нагадаю таксама, што і муж і жонка могуць падаваць свае заяўкі на ўдзел у лятарэі асобна. У выпадку аднаго з выйгрышаў усё роўна жыць у Амырыку зможа прыехаць уся сям’я – муж, жонка і дзеці, фатаздымкі якіх былі прыкладзеныя да анкеты таго, хто выйграў.
Сёлета ёсьць новыя ўмовы ў адносінах да подпісу. Подпіс удзельніка мусіць быць абавязкова ўласнаручны. Абавязкова такі, які ёсьць на вашым пашпарце ці іншым раўназначным дакумэнце. Можна падпісацца лацінскімі літарамі, але подпіс на мове сваёй краіны абавязкова ўсе роўна мусіць быць на анкеце. Менавіта такі самы подпіс, які ёсьць на вашым пашпарце.
Пасьля выйгрышу подпіс на анкеце, ваш уласнаручны подпіс у прысутнасьці амэрыканскага консула і подпіс на пашпарце будуць зьвярацца для пацьверджаньня вашай асобы.

А дакладны адрас наступны (менавіта ён мусіць быць на канверце):

DV-2003 Program
Kentucky Consular Center
3003 Visa Crest
Migrate, KY 41903-3000, U.S.A.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG