Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БЕЛАРУС У ЭДМАНТАНЕ ВЫЙГРАЎ ЗАЛАТЫ МЭДАЛЬ ДЛЯ АЎСТРАЛІІ


Сяргей Шупа, Прага

«Дзьмітры Маркаў, які пяць гадоў таму страхнуў з ног пыл беларускіх дарогаў, выйграў на чэмпіянаце сьвету залаты мэдаль для Аўстраліі, паказаўшы трэці ў гісторыі вынік у скачках з шастом ­ 6 мэтраў 5 цэнтымэтраў.

Беларускі аўтарытарны кіраўнік Аляксандар Лукашэнка зрабіў жыцьцё сваіх падданых проста невыносным. «Калі б я застаўся ў Беларусі, у мяне не было б магчымасьці кожны дзень нармальна трэніравацца» - паведаміў у Эдмантане Маркаў. - «А ў Аўстраліі – найлепшыя ў сьвеце ўмовы для трэніровак,» - дадаў ён.

Гнеў Лукашэнкавага рэжыму Маркаў наклікаў на сябе ў 1998 годзе, калі ён адмовіўся прадстаўляць Беларусь на чэмпіянаце Эўропы ў Будапэшце. Беларуская фэдэрацыя лёкгай атлетыкі пакарала тады «здрадніка» Маркава гадавой забаронай на міжнародныя выступы. А ў траўні 1999 году ён ужо атрымаў аўстралійскае грамадзянства.

На Зялёны Кантынэнт Маркаў выправіўся шукаць шчасьця адразу пасьля алімпіяды ў Атланце. «Гэта было доўгае й цяжае падарожжа. Можна сказаць, што я скокнуў у вір з галавою. Спачатку было зусім цяжка, я зусім ня ведаў мовы. Але цяпер бачу, што рызыка была апраўданая,» - паведаміў Маркаў.

Дзьмітрыю дапамагла агойтацца ў новым асяродзьдзі ягоная жонка – таксама лёгкаатлетка – Сьвятлана Абрамава. Вельмі эмацыйная Сьвятлана ў Эдмантане вельмі шчыра перажывала мужаў трыюмф. Пасьля прэсавай канфэрэнцыі шчасьлівая пара перад аб’ектывамі сотні фотакарэспандэнтаў злучылася ў доўгім і палымяным пацалунку».


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG