Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ПІНСКУ АДБЫЎСЯ ДРУГІ З СЭРЫІ ЗАПЛЯНАВАНЫХ ПЕРАДВЫБАРЧЫХ ПІКЕТАЎ


Аляксей Дзікавіцкі, Пінск

Санкцыянаваны гарвыканкамам пікет прайшоў у традыцыйным месцы — на перакрыжаваньні вуліцаў Пушкіна ды Іркуцка-Пінскай дывізіі. Удзельнікі акцыі, якую арганізавалі пінчукі Сяргей Касьцюковіч і Максім Мядзьведзеў, трымалі плякаты кшталту "7 гадоў ва ўладзе — 700 бедаў у народу" ды раздавалі мінакам спэцвыпускі газэтаў "Рабочы" і "Беларускі час". Акрамя заклікаў узяць удзел у прэзыдэнцкіх выбарах, удзельнікі пікету распавядалі пінчукам пра апошнія навіны.

(Касьцюковіч: ) "Сёньня зарэгістраваныя 4 кандыдаты на прэзыдэнта. Сярод іх Ганчарык — кандыдат ад шырокай грамадзкай кааліцыі. Пра гэта мы хочам распавясьці пінчукам", — казаў адзін з арганізатараў Сяргей Касьцюковіч.

Спадары Мядзьведзеў і Касьцюковіч паведамілі, што да выбараў зьбіраюцца зарганізаваць яшчэ каля дзясятка аналягічных пікетаў, каб заахвоціць да ўдзелу ў выбарах як мага больш пінчукоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG