Лінкі ўнівэрсальнага доступу

УЛАДЫ БЕЛАРУСІ ДАГЭТУЛЬ НЕ ЗАПРАСІЛІ БДІПЧ АБСЭ ДЛЯ НАЗІРАНЬНЯ ЗА ВЫБАРАМІ, АЛЕ ЎСЁ ЯШЧЭ АБЯЦАЮЦЬ ДАСЛАЦЬ ГЭТАЕ ЗАПРАШЭНЬНЕ


Юры Сьвірко, Менск

На пытаньне, калі ж дашлюць прадстаўнікам БДІПЧ гэтае запрашэньне, прэсавы сакратар Міністэрства замежных справаў Павал Латушка адказвае толькі гэтак:

(Латушка: ) "Запрашэньне, несумненна, будзе накіраванае, і будзе накіраванае ў самы бліжэйшы час".

(Карэспандэнт: ) "А Вы не маглі б удакладніць, у які менавіта час? Ці адбудзецца гэта ўжо пасьля рэгістрацыі?"

(Латушка: ) "Гэта адбудзецца ў самы бліжэйшы час", — сказаў Павал Латушка, прэсавы сакратар беларускага МЗС.

Тым часам напярэдадні заўтрашняе рэгістрацыі адзіны кандыдат на пасаду прэзыдэнта ад шырокае грамадзянскае кааліцыі Ўладзімер Ганчарык маё пытаньне, як ён ставіцца да такіх паводзінаў беларускіх уладаў, даў вельмі кароткі адказ: "Адмоўна".

А іншы прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта Сямён Домаш, які стаяў побач, наўпрост зьвязаў гэтае нежаданьне запрашаць міжнародных назіральнікаў на выбарах з тымі дзеяньнямі, якія ўлады робяць зараз. Спадар Домаш падаў прыклад нядаўняга ператрусу ў Горадні і паведаміў, што сёньня там адбыўся новы напад на офіс "Грамядзянскіх ініцыятываў".

Сямён Домаш мяркуе, што пасьля такога вырашэньня праблемы зь міжнароднымі назіральнікамі афіцыйныя ўлады зоймуцца мясцовымі назіральнікамі, каб перашкодзіць іхнай дзейнасьці.

XS
SM
MD
LG