Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВЫШЭЙШЫ ГАСПАДАРЧЫ СУД ПАЧАЎ СЛУХАНЬНЕ СПРАВЫ ПА ПАЗОВЕ “ВІДЭА-ІНТЭРНЭШНЛ” ДА БТ У СПРАВЕ РЭКЛЯМЫ НТВ


Любоў Лунёва, Менск

У сваім пазове кампанія "Відэа-Інтэрнэшнл" зьвяртае ўвагу суду на тое, што Беларускае тэлебачаньне са студзеня бяз згоды расейскіх гаспадароў каналу пачало замяшчаць рэкляму на НТВ няякаснымі ўласнымі блёкамі.

Белдзяржтэлерадыёкампанія ігнаравала неаднаразовыя патрабаваньні кіраўніцтва НТВ спыніць незаконныя дзеяньні й парушэньне аўтарскіх правоў. Часам, калі не хапала рэклямных ролікаў, гледачам прапаноўвалі сьляйды з выявамі кветак, якія выкарыстоўвалі на савецкім тэлебачаньні, каб запоўніць паўзу паміж праграмамі.

Сёньня выканаўчы дырэктар кампаніі "Відэа-Інтэрнэшнл" Максім Дудкін папрасіў адкласьці разгляд справы да падрыхтоўкі канчатковага варыянту прымірэнчага пагадненьня. Пры гэтым ён спаслаўся на тое, што цяпер паміж дырэктарам расейскай кампаніі і новым кіраўніком Беларускага тэлебачаньня Валер'ем Скварцовым з гэтае нагоды ідуць перамовы.

Але прадстаўнік БТ папрасіў не задавальняць хадайніцтва. Ён запэўніваў судзьдзю Рыгора Маркушэўскага, што кіраўніцтва БТ пагадненьня не рыхтуе і таму не дало на гэты конт ніякіх указаньняў юрыстам.

Судзьдзя прызначыў новае паседжаньне на 17 жніўня.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG