Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ВЫХАДНЫЯ НА МЕНШЧЫНЕ АДБЫЎСЯ ЦЭЛЫ ШЭРАГ ПЕРАДВЫБАРЧЫХ АКЦЫЯЎ


Алесь Мікалайчанка, Менская вобласьць

Затрыманьні ўчора ўвечары адбыліся ў Мар’інай Горцы – тут міліцыянты высачылі двух зуброўцаў, якія накіроўваліся на дыскатэку, што была арганізаваная Пухавіцкім райкамам БПСМ. Хлопцы меліся там раздаваць налепкі “Час прыбіраць”. У пастарунку ахоўнікі парадку сканфіскавалі ў хлопцаў налепкі, склалі пратаколы аб затрыманьні і адпусьцілі дадому.

У Беразіне, дзе актывісты руху “Зубар” учора распаўсюджвалі спэцвыпуск газэты “Права на волю”, аддзел міліцыянтаў і супрацоўнікі Камітэту фінансавых расьсьледаваньняў спрабавалі таксама затрымаць юнакоў і дзяўчат. Але праваабаронцы з Барысаўскай філіі БГК, якія назіралі за акцыяй, здолелі пераканаць прадстаўнікоў сілавых структураў не парушаць законнасьць і адпаведныя міжнародныя юрыдычныя нормы хаця б з тае прычны, што выданьне мае выходныя дадзеныя, а распаўсюднікі яго раздаюць бясплатна. Усяго за ўчорашні дзень бярэзінцы атрымалі ад зуброў 1000 асобнікаў гэтай газэты з матэрыяламі, прысьвечанымі перадвыбарчай тэматыцы і сытуацыі вакол зьніклых вядомых асобаў.

Прыкладна такую ж колькасьць асобнікаў спэцвыпуску “Нашай Свабоды” з матэрыяламі падобнай тэматыкі распаўсюдзілі за выхадныя дні і слуцкія зубры. Але ў Слуцку міліцыянты да распаўсюднікаў не чапляліся.

Дарэчы, учора міліцыянты не заўважылі несанкцыянаванага “Ланцуга неабыякавых людзей”, арганізаванага ў Вілейцы мясцовай філіяй АГП. Там у ланцуг з партрэтамі зьніклых сталі некалькі дзясяткаў чалавек. Разам з кіраўнікамі акцыі партрэты зьніклых, памерлых і зьняволеных палітыкаў трымалі ў руках сябры БНФ, Свабоднага прафсаюзу Беларускага і руху “Зубар”. Зубры, апрача таго, раздавалі землякам спэцвыпускі апазыцыйных выданьняў.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG