Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЕНСК МОЖА ПАТРАПІЦЬ У РАСЕЙСКУЮ ПАСТКУ З ІРАЦКА-ЛІВІЙСКІМ АРНАМЭНТАМ


Аляксандар Лукашук, Прага

Учора ў заяве Гельсынскай камісіі Кангрэсу ЗША такаія паводзіны беларускіх уладаў былі названыя беспрэцэдэнтнымі. Паводле Стамбулькай хартыі, Беларусь узяла на сябе абавязальніцтвы прыняць назіральнікаў. Зацяжкі, паводле зьвестак, тлумачацца некаторымі ўмовамі, на якіх настойвае Менск. Паводле некаторай інфармацыі, улады баяцца, што можа паўтарыцца сытуацыя з парлямэнцкімі выбарамі, калі эўрапейскія назіральнікі прыслалі толькі тэхнічную місію напярэдадні і ўвогуле не зьявіліся на сам дзень галасаваньня. Выбары тады не былі прызнаныя. Верагодна, зараз беларускія ўлады хацелі б атрымаць гарантыі, што назіральнікі будуць працаваць на іх умовах. БДІПЧ такіх гарантыяў, зразумела, не дае. Дзеля гэтага сытуацыя пачынае заходзіць у пагрозьлівы тупік. Нелегітымнасьць улады на пэрыяд яшчэ 5 гадоў будзе гуманітарнай катастрофай для чарнобыльскай эканомікі Беларусі, не гаворачы пра дэмакратыю, сувэрэнітэт і правы чалавека.

Саміт у Стамбуле быў апошняй сустрэчай на вышэйшым узроўні, куды кіраўнік Беларусі, тады яшчэ цалкам легітымны прэзыдэнт, быў запрошаны, удзельнічаў у дыскусіі і ўласнаручна паставіў свой подпіс пад выніковымі дакумэнтамі. Дарэчы, гэта той самы саміт, на якім Аляксандар Лукашэнка заступіў дарогу прэзыдэнту ЗША Білу Клінтану, прымусіў паціснуць руку і запрасіў Клінтана наведаць Менск.

Калі б Клінтан прыехаў у Менск і адведаў Курапаты, як у мінулы раз, то пабачыў бы, што ягоны падарунак беларускаму народу разбураны…

Кангрэсмэн Крыстафэр Сьміт учора ў Вашынгтоне напрасткі зьвярнуўся да беларускага кіраўніка: “Мяч, сп. Лукашэнка, на вашай палове поля”.

Гульня з назіральнікамі сьведчыць, што ўлада баіцца. Дзеля гарантыі бясьпекі ўлады ідуць на зрыў сваіх міжнародных абавязальніцтваў. Але калі цяперашні рэжым захавае ўладу нелігітымным, непрызнаным міжнароднай супольнасьцю спосабам, у любым выпадку перад ім паўстануць практычна невырашальныя праблемы як унутранага характару – эканомікі, інвэстыцыяў, крэдытаў, гэтак і вонкавага – самазгубная ізаляцыя павялічыцца, дэкляраваная шматвектарнасьць ператворыцца ў расейскую пастку з ірацка-лівійскім арнамэнтам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG